Азелянім наш школьны двор
12.04.2024У рэспубліцы праходзіць акцыя "Сады надзеі". Яе асноўная ідэя - высадзіць саджанцы пладовых дрэў на прышкольных тэрыторыях пры падтрымцы айчынных пітомнікаў.
Акцябрскай сярэдняй школе Лагойскага раёна Лагойскім райвыканкамам былі падараваны маладыя яблынькі з пітомніка. Вучнямі і настаўнікамі закладзены невялікі садок, які ў будучым парадуе сваім ураджаем. Пры пасадцы дрэўцаў юныя садаводы даведаліся аб тым, як правільна гэта рабіць. Наперадзе навука догляду за садам. Няхай ён красуе і радуе ўсіх!
А для ўпрыгожання двара ўстановы адукацыі Акцябрскі сельвыканкам падараваў туйкі. І яны аказаліся да месца.
13.04.2024 10:56 - 26.04.2024 12:19