Государственное учреждение образования
Октябрьская средняя школа Логойского района
Сённяшні дзень быў днём падарожжаў. У лагеры "Планета сяброў" рабяты здзейснілі падарожжа ў краіну здароўя, а потым падарожжа ў часе - у гады Вялікай Айчыннай вайны. Для іх прайшоў урок мужнасці "І помніць балюча, і забыць нельга". Памятаць мінулае неабходна, каб цаніць магчымасць жыць пад мірным небам і забаўляцца летам дзіцячымі гульныямі, што і рабілі малышы потым.
Для ўдзельнікаў лагера "Спадчына зямлі Лагойскай" працягваецца вывучэнне роднага краю. Рабяты пабывалі на мехдвары КСУП "Спадарожнік-Агра" і сустрэліся са старэйшымі жыхарамі аг. Акцябр.
13.06.2022 16:43 - 13.06.2022 17:07
Удзельнікі профільнага лагера "Спадчына зямлі Лагойскай" пабывалі на беразе Войкаўскага вадасховішча. Цікавую гісторыю гэтага воднага аб'екта ўжо даследвалі нашы вучні пад кіраўніцтвам Грахоўскай Н.В. У сярэдзіне мінулага стагоддзя вадасховішча было ўтворана для атрымання электрычнасці з энергіі вады. А зараз гэта месца турыстычнага адпачынку., дзе размешчаны пікнік-гатэль "Экспедыцыя". Паход на бераг возера вельмі спадабаўся дзецям.
Малышы з лагера "Планета сяброў" з задавальненнем гулялі ў розныя гульні, ладзілі спартыўныя эстафеты. Не забылі і аб сур'ёзных рэчах: правялі пазнавальную гульню "Нашы сімвалы - наш гонар".
07.06.2022 15:18 - 07.06.2022 15:19
"Родны край любі і знай!" - такім быў дэвіз дня. Цікавыя сустрэчы і віктарыны прайшлі для школьнікаў.
04.06.2022 15:01 - 04.06.2022 15:03
Як важна весці здаровы лад жыцця! Аказваецца, гэтаму таксама трэба вучыцца. Дзень у лагеры "Спадчына зямлі Лагойскай" быў прысвечаны менавіта гэтай тэме. А малодшыя школьнікі з "Планеты сяброў" малявылі крэйдай на асфальце і пісалі: "Мы за мір!"
04.06.2022 14:45 - 04.06.2022 14:55