Государственное учреждение образования
Октябрьская средняя школа Логойского района
Знаёмства з прафесіяй прадавец.
Экскурсія ў магазін Шчодры аг.Акцябр
Падарожжа-разважанне "Прафесія пажарны"
Сучасная тэхніка на варце бяспекі (віртуальнае знаёмства)
21.01.2023 11:44 - 21.01.2023 11:46
Мерапрыемствы, якія знаёмяць вучняў са светам прафесій адбыліся ў гэту суботу. Адным з іх стала экскурсія ў Акцябрскі сельвыканкам.
Акрамя школьных суботніх мерапрыемстваў, нашы вучні пабывалі на раённых конкурсах і спаборніцтвах.
Чарговыя "Тышкевічскія чытанні" адбыліся ў раённым музеі. У іх паўдзельнічаў вучань 11 класа Ельяневіч Сяргей. Ён прадстаўляў даследчую працу аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, выкананую пад кіраўніцтвам Паўлоўскай Н.М. Работа атрымала Дыплом ІІ ступені Віншуем!
Шахматысты школы паўдзельнічалі ў раённым спаборніцтве, а юныя спевакі і танцоры ў конкурсе "Зоркі над Гайнай".
19.11.2022 15:18 - 19.11.2022 15:22
У гэту сцботу вучні пачатковых класаў сабраліся на мерапрыемства "Спартыўныя лабірынты", вучні 6 - 7 класаў вялі размову аб здаровым ладзе жыцця, якая завяршылася віктарынай "Я за здаровы лад жыцця".
Самыя выбітныя шахматысты школы спаборнічалі на раённым узроўні з вучнямі іншых школ.
12.11.2022 12:38 - 12.11.2022 12:39
Экскурсія на паштовае аддзяленне аг. Акцябр “Мая мама паштальён” адбылася для вучняў пачатковых класаў. Дзеці пазнаёміліся з працай загадчыка аддзялення сцвязі і паштальёна. Ім было вельмі цікава даведацца, як працуе ўстанова, якая дастаўляе газеты, часопісы, лісты і пасылкі.
Для вучняў 5 - 8 класаў арганізаваны вусны часопіс "Мая сяім'я ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны". Школьнікі падрыхтавалі матэрыял аб сваіх родных, жыццё якіх прыпала на часы ваеннага ліхалецця і падзяліліся са сваімі равеснікамі.
22.10.2022 13:55 - 22.10.2022 14:05
Само надвор'е і дзянькі бабінага лета паспрыялі заняткам фізічнай культуры. Эстафета “Хуткія, смелыя, лоўкія!” сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з 5 - 7 класаў. Яны паказалі свае здольнасці ў кідках мяча, бегу, практыкаваннях на брусах.
. “Вясёлы калейдаскоп” спартыўных гульняў сустрэў малодшых школьнікаў.
Галоўнае - дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.
А яшчэ распрацавалі лістоўкі “Рух – шлях да самаўдасканалення”.
08.10.2022 14:00 - 08.10.2022 14:17
1 кастрычніка супалі два святы - Дзень настаўніка і Дзень пажылога чалавека. Настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы Акцябрскай сярэдняй школы Лагойскага раёна павіншавалі вучні, уручыўшы ім кветкі і салодкія падарункі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з 1 - 4 класаў арганізавалі выставу малюнкаў "Старасць трэба паважаць".
Цікавым аказалася мерапрыемства "Кола гісторыі", праведзенае ў краязнаўчым музеі ўстановы адукацыі.
Хлопчыкі 5 і 6 класаў змагаліся за перамогу ў гульні піянербол.
01.10.2022 13:55 - 01.10.2022 13:56
Цікавай падзеяй дня стала наведанне вучнямі старэйшых класаў нашай школы Інстытута пагранічнай службы. На Дзень адчыненых дзвярэй у гэту ўстанову вышэйшай адукацыі вучні трапляюць ужо другі год, і гэта становіцца адной з традыцый. Магчыма, навучанне ў інстытуце стане ў далейшым нейчым лёсам. А пакуль хлопцы і дзяўчаты слухалі выкладчыкаў, прымяралі формц, трымалі ў руках зброю.
Малодшыя школьнікі любаваліся прыродай ды радаваліся жыццю на прагулцы-назіранні "Які цудоўны гэты свет!"
24.09.2022 12:28 - 24.09.2022 12:28
Тыдзень спорту праходзіць у Акцябрскай сярэдняй школе Лагойскага раёна. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, загартоўваючы волю і свой арганізм.
Захапляюча прайшла спартландыя для вучняў 3 - 4 класаў. Самымі спрытнымі паказалі сябе ўдзельнікі каманды "Хуткасць", але мала ад іх адсталі і рабяты з каманды "Маланка".
Вучні сярэдніх класаў прынялі ўдзел у турыстычных спаборніцтвах "Залатая восень".
10.09.2022 12:26 - 12.09.2022 08:58
Сустрэча з краязнаўцам А.П.Паўлюкевічам і доктарам філалагічных навук В.А.Максімовічам пакінула след ва ўражанні вучняў 5 - 8 класаў. Знакамітыя госці расказалі аб успамінах землякоў, якім давялося перажыць страшнае ліхалецце вайны. Яны дзяліліся і сваімі перажываннямі і пачуццямі аб трагічнай гісторыі нашага народа. Размова цягнулася даволі доўга. Гэта атрымаўся сапраўдны ўрок патрыятызму для падрастаючага пакалення.
03.09.2022 14:41 - 03.09.2022 14:41
Яркім мерапрыемствам суботняга дня стаў турыстычны паход аднаго дня для малодшых школьнікаў "Сцяжынкамі роднага краю". Падарожжа па ваколіцах адкрыла шмат новага ў добра знаёмым.
Аматары рабататэхнікі складалі з канструктара "Лего" і праграміравалі свае мадэлі.
28.05.2022 15:13 - 28.05.2022 15:14
У гэту суботу працягвалася Рабінзанада для акцябрат, спартыўныя мерапрыемствы для ўсіх вучняў школы.
21.05.2022 15:23 - 21.05.2022 15:27
Для вучняў 6 - 9 класаў прайшла гадзіна творчасці "Я вырас тут - і край мне гэты дарагі", якая стала своеасаблівым завяршэннем працоўнай акцыі па добраўпарадкаванню. Творчай справе папярэднічала гутарка-разважанне аб любові да Радзімы як аб важнейшым пачуцці для кожнага чалавека. Аб тым, што любоў да Радзімы пачынаецца з маленькага раўчука, з адчування цеплыні і адказнасці за месца, дзе нарадзіўся, дзе праходзіць дзяцінства, дзе нарадзіліся і жылі продкі. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па цікавых мясцінах сваёй маленькай радзімы, а потым пашырылі свае пазнанні аб набытках усёй краіны, прагартаўшы старонкі перыядычных выданняў. Сваё ўсведамленне таго, што набыткі краіны - гэта вынік працы кожнага грамадзяніна, што Беларусь сёння - гэта квітнеючая і прагрэсіўная краіна, вучні адлюстравалі ў калажы.
16.04.2022 14:54 - 18.04.2022 10:31
У суботу працавалі гурткі, у спартыўнай зале сабраліся аматары баскетбола. Надвор'е не вельмі спрыяла, але вучні разам з настаўнікамі паклапацідіся аб добраўпарадкаванні помнікаў ахвярам вайны. Была падрыхтавана экспазіцыя да Дня вязняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
09.04.2022 13:28 - 09.04.2022 13:36
02.04.2022 адзначаны як Дзень яднання Беларусі і Расіі. Вучнямі аформлена выстава малюнкаў.
Піянеры займаліся зборам другаснай сыравіны (шкло, пластык), потым пад час прагляду відэароліка падарожнічалі па гісторыі піянерыі.
Працавалі аб'яднанні па інтарэсах "Рукатворніца" і "Крынічка".
А ў спортзале гулялі ў міні-футбол.
02.04.2022 14:54 - 02.04.2022 15:09
Вучнямі праведзены працоўны дэсант у в. Белае. Вучні малодшых класаў займаліся казкатэрапіяй “Нашы любімыя казкі”. Завочнае падарожжа па тэатрах Буларусі здзейснілі васьмікласнікі. Віктарына “Марафон бяспекі” паказала лепшых знаўцаў бяспечных паводзін сярод вучняў 7 класа. Старонкі гісторыі ў скарбонцы школьнага музея прагарталі вучні гімназіі г. Лагойска ў межах музейнай акцыі "Да суседзяў".
26.03.2022 13:35 - 26.03.2022 13:57
Для вучняў пачатковых класаў праведзена гульня "Скажы па-беларуску". Адбылася экскурсія ў школьны музей Коранскай ВПК д/с - сярэдняй школы Лагойскага раёна ў межах акцыі "Да суседзяў". Яшчэ адна падзея дня - занальныя спаборніцтвы па валейболу сярод каманд Акцябрскай, Крайскай, Каменскай, Акалоўскай сярэдніх школ.
В рамках плана мероприятий, приуроченных ко дню Конституции Республики Беларусь, прошла торжественная линейка, где был освещён вопрос о значимости референдума по принятию нового закона государства и вручены учащимся, достигшим 14 лет, книг «Я – гражданин Республики Беларусь»
19.03.2022 13:37 - 21.03.2022 10:37
Работа гуртка "Рукатворніца", круглы стол "Маё разуменне шчасця".
07.03.2022 13:59 - 07.03.2022 14:00
Адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню жанчын. Вучні пачатковай школы павіншавалі сваімі выступленнямі, шчырымі словамі і ўсмешкамі мам, бабуль, сваіх настаўніц. Госці свята прынялі актыўны ўдзел у канцэртнай праграме.
05.03.2022 13:11 - 05.03.2022 13:11
Эстафета “Фанты” праведзена з вучнямі 5 - 8 класаў.
На выхаваўчай гадзіне "Шлях да поспеху: “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць” вучні 8 класа даведаліся аб ваенных спецыяльнасцях.
У калектыўнай творчай справе "Рыхтуемся да Міжнароднага жаночага дня" удзельнічалі дзяўчынкі з аб'яднання па інтарэсах "Рукатворніца".
Да стагоддзя беларускага мастака Міхаіла Андрэевіча Савіцкага вучні прагледзелі прэзентацыю "Споведзь мужнасці і любові".
26.02.2022 11:20 - 26.02.2022 11:34
Займаемся ў аб'яднаннях па інтарэсах, удзельнічаем у спартыўных гульнях і чакаем свята абаронцаў Айчыны.
19.02.2022 15:32 - 19.02.2022 15:34
Субота 12.02.22 прайшла як Дзень здароўя. Дзеці займаліся спортам, а таксама атрымалі шмат цікавых звестак аб здаровым ладзе жыцця.
14.02.2022 08:15 - 14.02.2022 08:27
Субота прайшла насычана і з карысцю. Вучні малодшых класаў даведаліся аб юных піянерах-героях, вучні 5 класа зрабілі кармушкі і пакармілі пярнатых сяброў. Сямікласнікі і дзевяцікласнікі абмеркавалі правілы этыкету і правялі гульню. А яшчэ ўсе разам выйшлі на вясёлую лыжню.
05.02.2022 12:13 - 07.02.2022 11:15
Гэта субота была занята піянерскімі справамі. Піянеры рыхтавалі газеты да Дня юнага героя-антыфашыста. Для вучняў малодшых класаў была праведзена віктарына "Сакрэты здароўя"
29.01.2022 13:11 - 29.01.2022 13:18
Шмат цікавых мерапрыемстваў адбылося ў мінулую суботу. Гэта і лыжная прагулка, і удзел у раённых спаборніцтвах "Абаронца Айчыны", праца аб'яднанняў па інтарэсах, прафарыентацыйныя мерапрыемствы, Сумаваць не было калі.
А яшчэ краязнаўчы музей ДУА "Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна" гасцінна адчыніў свае дзверы для вучняў Акалоўскай сярэдняй школы і гімназіі г. Лагойска, якія наведалі яго ў рамках раённай акцыі "Да суседзяў". Цікава і займальна юныя экскурсаводы пад кіраўніцтвам загадчыка музея Паўлоўскай Н.М. расказалі аб гісторыі роднага краю і сваёй школы.
24.01.2022 08:18 - 24.01.2022 08:19
Спартыўныя гульні “Рух – гэта здароўе!” для малодшых школьнікаў прайшлі ў спартыўнай зале, бо зімовае надвор'е ў гэты дзень было не вельмі спрыяльным. А вось старэйшыя школьнікі, натхнёныя ўдзелам у раённых спаборніцтвах "Снежны снайпер", выйшлі на лыжню і потым патрэніраваліся ў стральбе з вінтоўкі.
На гуртку “Рукатворніца” дзяўчынкі выраблялі
У рамках дня здароўя з вучнямі 7 - 8 класаў праведзена інтэрактыўная гульня “Скажы наркотыкам: НЕ!”, а з вучнямі 5-6 класаў - гульня "Правільны рэжым - залог здаровага ладу жыцця".
15.01.2022 13:58 - 14.02.2022 08:37
Что может быть полезней воздуха в сосновом бору? Это, конечно, вопрос риторический. Убедились в этом учащиеся 5 и 6 классов, побывав в зимнем лесу.
10.01.2022 08:10 - 14.02.2022 08:38
В этот день ребят ожидала мастерская деда Мороза. Любой праздник начинается с подготовки к нему, и праздничное настроение создаётся и появляется в предвкушении новогоднего чуда. Учащиеся мастерили украшения для ёлки и своих кабинетов, изготавливали элементы маскарадных костюмов и, конечно же, обсуждали, каким будет праздник.
20.12.2021 07:56 - 14.02.2022 08:38
У суботу вучні наведалі інтэрактыўную гульню "Свае правы абавязаны ведаць кожны", інфармацыйны дайджэст "Як святкуюць Новы год у розных краінах", майстэрню дзеда Мароза.
Вучні з задавальненнем рыхтуюцца да навагодніх святаў: старанна ўпрыгожваюць фае школы, вучэбныя кабінеты, рыхтуюць сцэнарыі і праводзяць рэпетыцыі ранішніка, збіраюць падарункі для сваіх блізкіх і сяброў.
11.12.2021 14:23 - 14.02.2022 08:38