Государственное учреждение образования
Октябрьская средняя школа Логойского района
Прадметныя тыдні - гэта добрая традыцыя звярнуць увагу на вучэбны прадмет, зацікавіць ім вучняў, паказаць яго магчымасці і прымяненне ў жыцці.
З 20 па 25 лістапада ў Акцябрскай сярэдняй школе Лагойскага раёна праходзіў Тыдзень філалогіі. Разнастайныя па форме мерапрыемствы і ўрокі выклікалі зацікаўленасць у вучняў прыадкрылі для іх таямніцы мовы і літаратуры. Акцыя "Жыві ў сэрцы маім, матуліна слова", падарожжа па станцыях, творчыя перапынкі, лінгвістычны інтэлектуальны марафон, квест, урок дабрыні, магчыма, павялічаць колькасць аматараў слова.
27.11.2023 15:28 - 27.11.2023 17:12