Эксперыментальная дзейнасць

Робататэхніка аб'ядноўвае

14.03.2024

   Трэці месяц вучні Акцябрскай сярэдняй школы займаюцца ў аб'яднанні па інтарэсах "Робататэхніка". Рабяты з захапленнем збіраюць мадэлі з канструктара "RE:D X", якія потым можна запраграмаваць на выкананне розных дзеянняў. Іншымі словамі, вучні ствараюць робатаў. Гэта на першв погляд гульня можа стаць першым крокам у свет інжынерных прафесій. Робататэхніка на сённяшні дзень запатрабавана ва ўсіх сферах гаспадарання чалавека, і спецыялісты, якія могуць кіраваць разумнымі машынамі і ствараць іх, будуць запатрабаваны не менш.

   Заняткі ў аб'яднанні не толькі займальныя, але і карысныя тым, што развіваюць асобу вучня. Для малодшых школьнікаў вельмі важна развіццё дробнай маторыкі рук. Педагогіка і псіхалогія сцвярджаюць, што маторыка рукі напрамую звязана з развіццём працэсу мыслення. І сапраўды, каб сабраць мадэль, неабходна правільна падабраць дэталі, умець дзейнічаць згодна інструкцыі, умець спланаваць свае дзеянні і праверыць правільнасць іх выканання. Гэтыя ж уменні патрэбны вучням і на матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы. Пагэтаму заняткі з канструктарам "RE:D X" паспрыяюць лепшай паспяховасці па гэтых прадметах.

   14 сакавіка былі праведзены заняткі, якія аб'ядналі вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў. Маленькія "інжынеры" разам са сваім кіраўніком аб'яднання па інтарэсах далі майстар-клас для дарослых па вырабу мадэлі гімнаста.

   Занятак пачаўся з вахнага этапу - паўтарэння правілаў бяспечных паводзін. Вучні 3-4 класаў выдатна справіліся з задачай расказаць прысутным, як патрэбна працаваць з канструктарам і за камп'ютарамі. І самым цікавым і захапляльным было стварэнне мадэляў. Рабяты і спаборнічалі з дарослым,і і адначасова дапамагалі кансультаваннем. Калі мадэлі гімнастаў закруціліся на перакладзінах, а канструктары змаглі кіраваць іх рухам, шчыра радаваліся і дзеці, і дарослыя.

Завяршаючым этапам занятку стала рэфлексія, дзе вучні расказалі аб тым, як яны збіралі мадэлі, што патрэбна было ўлічыць, калі сустрэліся памылкі, то чаму. І тут рабяты справіліся.

Эксперыментальная дзейнасць "Апрабацыя мадэлі фарміравання асноў прафесійнай інжынернай арыентацыі вучняў 3 - 6 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (на прыкладзе робататэхнічных канструктараў)" ва ўстанове адукацыі вядзецца толькі паўгода. І на дадзеным этапе важна аб'яднаць вакол яе і зацікавіць вучняў, бацькоў, настаўнікаў, грамадскасць. 

17.03.2024 11:42 - 25.04.2024 17:20

свернуть

Канструіруем матацыкл

14.12.2023

14.12.2023 16:25 - 14.12.2023 16:42

свернуть

Гоначны балід

07.12.2023

07.12.2023 17:01 - 07.12.2023 17:01

свернуть

Першыя крокі ў робатаканструяванні

30.11.2023

Відэафрагмент

02.12.2023 11:50 - 02.12.2023 11:57

свернуть

Заняткі аб'яднання па інтарэсах "Робататэхніка"

23.11.2023 17:07 - 23.11.2023 17:07

свернуть

Эксперыментальны праект

З 2023/2024 навучальнага года дзяржаўная ўстанова адукацыі "Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна" прымае ўдзел у эксперыментальным праекце "Апрабацыя мадэлі фарміравання асноў прафесійнай інжынернай арыентацыі вучняў ІІІ - VI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (на прыкладзе робататэхнічных канструктараў)". Тэрмін рэалізацыі праекта - 2023 - 2026 гады. Кіраўніком праекта з'яўляецца Пучкоўская Таццяна Алегаўна, загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Праект накіраваны на развіццё базавых кампетэнцый вучняў пачатковых класаў у сферы канструявання, мехатронікі, электратэхнікі, праграміравання і ў іншых высокатэхналагічных сферах. Гэта дазволіць пабудаваць паслядоўны цэласны адукацыйны працэс па інжынерыі ад пачатковай да старэйшай школы, што будзе садзейнічаць ранняй прафарыентацыі. 

У якасці практычнага матэрыялу будзе скарыстаны аўтарскі вучэбна-метадычны комплекс, распрацаваны на базе робататэхнічных канструктараў R:ED.

Удзельнікамі праекту стануць вучні 3 - 5 класаў.

28.10.2023 13:24 - 14.03.2024 10:04

свернуть

Курсы павышэння кваліфікацыі па тэме праекту

Педагогамі школы наведаны курсы павышэння кваліфікацыйнага ўзроўню па робататэхніцы ва Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Матэрыялы можна прагледзець тут.

28.10.2023 13:37 - 13.04.2024 13:25

свернуть