Гісторыя, традыцыі, дасягненні

Нашы дасягненні за 2022/2023 навучальны год

16.09.2023 20:52 - 16.09.2023 20:52

свернуть

Наши достижения за 2021/2022 учебный год

12.07.2022 11:42 - 12.07.2022 11:43

свернуть

Наша история

  Наша гісторыя

      Узрост вёскі Акцябр (да 1939 г. Хатаевічы) налічвае на сённяшні дзень амаль пяць стагоддзяў свайго існавання. Гістарычныя звесткі даюць нам магчымасць меркаваць, што гэта быў культурны цэнтр, які не мог існаваць без адукацыі.

Упершыню наш населены пункт згадваецца ў 1558 годзе. У 1567 г. Хатаевічы – гэта  сяло, шляхецкая ўласнасць у Мінскім павеце і ваяводстве. У 1681 г. на яе тэрыторыі быў заснаваны кляштар дамініканцаў. Прыкладна ў 1752 г. быў пабудаваны касцёл Прасвятой Троіцы, а ў 1803 г. пабудаваны новы касцёл. У 1809 г. Хатаевічы – мястэчка і маёнтак, цэнтр Хатаевіцкай воласці. У склад маёнтка ўваходзіла 15 вёсак, меліся карчма, бровар, хлебазапасны магазін. Паводле рэвізіі ў 1811 г. у мястэчку налічвалася 118 мужчынскіх душ. У 1886 г. у мястэчку, акрамя праваслаўнай царквы і касцёла, меліся капліца, сінагога,   пры якой дзейнічала яўрэйская малітоўная школа хедар, шэраг крамаў, карчма. У 1893 годзе заснаваны мукамольнае і крупяное прадпрыемствы, на якіх мелася паравая машына.

            У 1889г. пры Свята-Мікалаеўская царкве пачала дзейнічаць царкоўнапрыходская або царкоўна-славянская школа з чатырохгадовай адукацыяй.

           Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы  адразу ж пачалі адраджацца школы. З верасня 1944 года ўзнавіла сваю работу  школа ў вёсцы Хатаевічы. Першыя пасляваенныя гады школы звязаны з сям’ёй педагогаў Мялешкі Ганны Канстанцінаўны і Угальніка Уладзіміра Антонавіча.

       У 1961 годзе адбылася рэарганізацыя школы ў васьмігадовую. Час не стаяў на месцы, развівалася навука і тэхніка. У 1992 пачалася новабудоўля. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, якія былі звязаны з эканамічным крызісам пасля перабудовы, і ў 1994 годзе школа  адчыніла свае дзверы. Пачалася новая веха ў гісторыі школы, яна стала адзінаццацігадовай.  

У 2021/2022 навучальным годзе у школе працуюць:

- 21 настаўнік

- 14 работнікаў 

- 108 вучняў

 

12.07.2022 11:38 - 12.07.2022 11:43

свернуть