Адукацыйны працэс 2023/2024 навучальны год

Нарматыўныя прававыя дакументы на нацыянальным адукацыйным партале на 2023/2024 навучальны год

Паважаныя калегі, усе нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе, вы можаце знайсці, перайшоўшы па спасылцы на нацыянальны адукацыйны партал.

16.08.2023 11:54 - 16.08.2023 11:54

свернуть

Графік правядзення прадметных метадычных аб'яднанняў у жніўні 2023 г.

16.08.2023 11:44 - 16.08.2023 11:45

свернуть

Метадычныя рэкамендацыі, указанні

16.08.2023 11:40 - 16.08.2023 11:40

свернуть

Канікулы ў 2023/2024 навучальным годзе

15.08.2023

1. Пачатак і завяршэнне чвэрцяў, канікул

У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;

другая – з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;

трэцяя – з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;

чацвёртая – з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г., а для вучняў IX і XI (XII) класаў – з 1 красавіка 2024 г. па 24 мая 2024 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён (з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна);

зімовыя – 15 дзён (з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна);

летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 81 дзень (з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі; 85 дзён (з 8 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна) для вучняў X класа.

Для вучняў І і ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.

 

16.08.2023 11:25 - 16.08.2023 11:25

свернуть

Інструктыўна-метадычныя пісьмы на 20234/2024 навучальны год

15.08.2023

16.08.2023 11:21 - 16.08.2023 11:47

свернуть