Государственное учреждение образования
Октябрьская средняя школа Логойского района
Інтэлектуальная гульня "Сакрэты здаровага харчавання" прайшла для вучняў 5-7 класаў. Мэтай гэтай гульні стала фарміраванне станоўчых адносін да свайго здароўя. Вельмі важна, каб дзеці мелі ўяўленне аб здароўі як аб адной з важнейшых жыццёвых каштоўнасцей, былі адказнымі за сваё здароўе і разумелі, што многае залежыць ад правільнага харчавання.
Вясёлая і цікавая гульня аб харчаванні і карысных прадуктах завяршылася складаннем меню.
14.12.2024 11:18 - 14.12.2024 11:26
Усё пачынаецца з сям'і, з таго месца, дзе пануе любоў, клопат, дабрыня, узаемапаразуменне. Дзе самыя родныя людзі даюць адно аднаму сілы для жыцця і працы. Аб гэтым разважалі вучні 5-7 клвсаў на гадзіне зносін "Усё адтуль бярэ пачатак...". У калажы "Мая сям'я" вучні прадставілі працоўныя будні і святы ў сваёй сям'і і нават запрасілі дадому на гарбату, дзе гаспадыня расказала аб сваёй працы на сырным прадпрыемстве і пачаставала яго прадукцыяй. Цікавую гульнявую праграму "Сем Я" паказалі сваім бацькам і гасцям вучні пачатковых класаў. Аматараў сямейнага спартыўнага адпачынку сёння чакаў сюрпрыз - майстар-клас па настольнаму тэнісу ад валанцёрскага міжшкольнага праекта "НТ-Лагуна".
23.09.2023 13:21 - 23.09.2023 13:21
У 2023 годзе ўрачыстасці пройдуць у самым паўночным рэгіёне нашай краіны. Як зазначыў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, «сімвалічна, што гэты юбілей святкуецца на віцебскай зямлі, бо яна дала асноўны імпульс развіццю беларускага кнігавыдання. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі – яны ўсе выхадцы зямлі віцебскай».
Сталіцай Дня беларускага пісьменства гэтым разам стане раённы цэнтр Гарадок – радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе». Горад актыўна рыхтуецца да прыёму гасцей: абнаўляюцца будынкі, вуліцы папаўняюцца новымі аб’ектамі, а рамеснікі майструюць творчыя сюрпрызы.
02.09.2023 14:04 - 02.09.2023 14:53