Алімпіяды, конкурсы

УВАЖАЕМЫЕ УЧАЩИЕСЯ 11-Х КЛАССОВ!

Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия» приглашает Вас принять участие в университетских олимпиадах-2025 по предметам «Биология» и «Математика»!

Победители олимпиады (дипломы I, II, III степени) имеют право зачисления без вступительных испытаний в учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия» в 2025 году.

О специальностях, на которые могут быть зачислены победители, Вы можете узнать на официальном сайте сельхозакадемии, перейдя по ссылке.

17.12.2024 11:29 - 17.12.2024 11:29

свернуть

Міжрэгіянальны конкурс па беларускай мове ЯКлас

30.11.2024

     Для вучняў 2- 6 класаў сёння быў праведзены міжрэгіянальны онлайн-конкурс па беларускай мове. У ёй прынялі ўдзел 5 вучняў нашай школы. Удзельнікі, якія занялі з 1 па 30 месца ў выніковай табліцы, будуць запрошаны арганізатарам для ўдзелу ў онлайн-віктарыне па беларускай мове "Знаўцы", дзе будуць разыграны каштоўныя прызы:

1 месца - бусправадныя навушнікі

2 месца - партатыўнае зараднае прыстасаванне

3 месца - партатыўная музыкальная калонка.

Удзел ва онлайн-віктарыне "Знаўцы" бясплатны.

30.11.2024 13:23 - 30.11.2024 13:23

свернуть

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

26.10.2024

У перыяд з 10 па 26 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна" згодна загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2024 № 381 "Аб правядзенні ў 2024/2025 навучальным годзе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах" адбыўся яе першы этап. Удзельнікамі сталі ўсе жадаючыя вучні 9-11 класаў. Паспрабаваць сілы, эрудыцыю, уменне прымяніць веды ў нестандартных сітуацыях можна было па некалькіх прадметах. Усяго па 10 вучэбных прадметах у алімпіядзе паўдзельнічалі 95 вучняў. З іх атрымалі дыпломы І ступені - 1 вучань, ІІ ступені - 7 вучняў, ІІІ ступені - 10 вучняў.

Дыплом І ступені - Матусевіч Данііл па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", настаўнік Сабалеўская Г.В.

Дыпломы ІІ ступені - Матусевіч Данііл (10 клас) па прадмеце "Грамадазнаўства", настаўнік Паўлоўская Н.М., Сурунтовіч Аляксандра (10 клас), Аббасава Аляксандра (9 клас), Новікава Марыя (11 клас) па прадмеце "Біялогія", настаўнік Стругавец Т.А., Анкуда Ганна (11 клас)  па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", настаўнік Картуль І.М., "Гісторыя", настаўнік Паўлоўская Н.М.; Лосеў Валерый (9 клас) па прадмеце "Геаграфія", настаўнік Лагойкін І.І.

Дыпломы ІІІ ступені - Матусевіч Данііл (10 клас) па прадметах "Геаграфія", настаўнік Лагойкін І.І., "Біялогія", настаўнік Стругавец Т.А.; Сурунтовіч Аляксандра (10 клас) па прадмеце "Геаграфія", настаўнік Лагойкін І.І.; Лосеў Валерый (9 клас) па прадмеце "Біялогія", настаўнік Стругавец Т.А.; Анкуда Ганна (11 клас)  па прадметах "Руская мова" і "Руская літаратура", настаўнік Каролік Т.В., "Грамадазнаўства", настаўнік Паўлоўская Н.М., Аббасава Аляксандра (9 клас), Пекарт Яна (10 клас) па прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", настаўнік Сабалеўская Г.В.

Віншуем нашых пераможцаў, выражаем падзяку іх бацькам за выхаванне стараннасці і працавітасці ў сваіх дзяцей, настаўнікам за якасную падрыхтоўку вучняў.

09.11.2024 12:41 - 09.11.2024 12:57

свернуть
поделиться в: