Государственное учреждение образования
Октябрьская средняя школа Логойского района
З 2023/2024 навучальнага года дзяржаўная ўстанова адукацыі "Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна" прымае ўдзел у эксперыментальным праекце "Апрабацыя мадэлі фарміравання асноў прафесійнай інжынернай арыентацыі вучняў ІІІ - VI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (на прыкладзе робататэхнічных канструктараў)". Тэрмін рэалізацыі праекта - 2023 - 2026 гады. Кіраўніком праекта з'яўляецца Пучкоўская Таццяна Алегаўна, загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі", кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Праект накіраваны на развіццё базавых кампетэнцый вучняў пачатковых класаў у сферы канструявання, мехатронікі, электратэхнікі, праграміравання і ў іншых высокатэхналагічных сферах. Гэта дазволіць пабудаваць паслядоўны цэласны адукацыйны працэс па інжынерыі ад пачатковай да старэйшай школы, што будзе садзейнічаць ранняй прафарыентацыі.
У якасці практычнага матэрыялу будзе скарыстаны аўтарскі вучэбна-метадычны комплекс, распрацаваны на базе робататэхнічных канструктараў R:ED.
Удзельнікамі праекту стануць вучні 3 - 5 класаў.
28.10.2023 13:24 - 28.10.2023 13:44