Тыдзень філалогіі

02.12.2024

    Тыдзень філалогіі пачаўся ў Акцябрскай сярэдняй школе Лагойскага раёна. Мэта гэтага мерапрыемства - прыцягненне ўвагі да мовазнаўства і літаратуры, выхаванне любові да слова. Вучні на працягу тыдня могуць паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, гульнях-віктарынах, выставах, вясёлых перапынках, паказаць сябе на незвычайных уроках. Гэта выдатная магчымасць праявіць свае здольнасці, веды ў мовазнаўстве, акунуцца ў свет творчасці і мастацтва. 

    Панядзелак пачаўся з выставы газет "Гэта цікава...", якія распавядаюць аб пісьменніках-юбілярак, прапануюць займальныя заданні па мове. Адкрыты ўрок па англійскай мове раскрў патэнцыял вучняў 4 класа ў зносінах на замежнай мове. Аўторак быў днём выстаў і вясёлых перапынкаў. Серада прапанавала ўрок пазакласнага чытання па рускай літаратуры ў 7 класе, дзе яго ўдзельнікі завочна апынуліся ў тэатры і сталі гледачамі і ўдзельнікамі п'есы-казкі Я.Шварца "Звычайны цуд". Гульня "Гаворым па-беларуску" выявіла лепшых знаўцаў беларускай мовы сярод вучняў 5 - 6 класаў.

Тыдзень працягваецца, і працягваецца захапляючае пазнанне слова.

04.12.2024 17:23 - 07.12.2024 12:50

поделиться в: