Азелянім наш школьны двор

12.04.2024

       У рэспубліцы праходзіць акцыя "Сады надзеі". Яе асноўная ідэя - высадзіць саджанцы пладовых дрэў на прышкольных тэрыторыях пры падтрымцы айчынных пітомнікаў.

   Акцябрскай сярэдняй школе Лагойскага раёна Лагойскім райвыканкамам былі падараваны маладыя яблынькі з пітомніка. Вучнямі і настаўнікамі закладзены невялікі садок, які ў будучым парадуе сваім ураджаем. Пры пасадцы дрэўцаў юныя садаводы даведаліся аб тым, як правільна гэта рабіць. Наперадзе навука догляду за садам. Няхай ён красуе і радуе ўсіх! 

      А для ўпрыгожання двара ўстановы адукацыі Акцябрскі сельвыканкам падараваў туйкі. І яны аказаліся да месца.

13.04.2024 10:56 - 26.04.2024 12:19