Профіль аграрнай накіраванасці

10.08.2023

Да ведама вучняў і бацькоў, якія падалі дакументы ў 10 клас!

У 2023/2024 навучальным годзе будзе сфарміраваны профільны клас аграрнай накіраванасці.

Прыём асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах ажыццяўляецца на падставе часткі першай пункта 12 артыкула 57, часткі шостай пункта 5 і часткі шостай пункта 11 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 269; пісьма  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2021 № 02-01-18/5177/дс “Аб функцыянаванні профільных класаў прафесійнай накіраванасці”.

Прыём дакументаў у дзяржаўнай установе адукацыі “Акцябрская сярэдняя школа Лагойскага раёна” ажыццяўляўся згодна названым прававым актам прыёмнай камісіяй, створанай загадам дырэктара ад 09.06.2023 № 116.

Згодна  пісьму  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2021 № 02-01-18/5177/дс “Аб функцыянаванні профільных класаў прафесійнай накіраванасці” залічэнне адбываецца на падставе конкурсу: сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй 5 балаў і адзнакі па вучэбных прадметах, якія будуць вывучацца на павышаным узроўні, не ніжэй 6 балаў. На павышаным узроўні вывучаюцца вучэбныя прадметы, якія з’яўляюцца прадметамі ўступных іспытаў для паступлення ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі аграрнай накіраванасці. Абавязковым з’яўляецца асваенне вучэбнай праграмы факультатыўнага занятку “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2018 № 58).

Для вывучэння на павышаным узроўні выбралі вучэбныя прадметы “Біялогія”, “Руская мова”, “Хімія”.

16.08.2023 12:13 - 16.08.2023 12:13